Працягнуты тэрмін

збору намінацый

на Прэмію Кангрэса

Абвяшчаем аб падаўжэнні збору (да 10 мая) намінацый на Прэмію Кангрэса за найлепшую навуковую публікацыю ў галіне сацыяльных і гуманітарных дысцыплін па выніках 2020 года.

 

Запрашаем прадстаўнікоў акадэмічнай супольнасці вылучыць на Прэмію найлепшыя навуковыя публікацыі і зрабіць свой унёсак у папулярызацыю дасягненняў беларускай навукі і ўзнагароджанне іх аўтараў за іх дасягненні.

 

Прапановы можна падаць на адрас premija@palityka.org да 10 мая 2021 года.

 

Урачыстае наданне прэміі адбудзецца 2 кастрычніка 2021 года падчас IX Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі ў Коўне (Літва). Дэталі будуць абвешчаныя пазней.

 

Фундатары Прэміі: Беларускі дабрачынны фонд (Лондан) і сям’я Кіпель (ЗША).

 

Прэмія аб’яўляецца ў трох намінацыях:

– Гісторыя;

– Гуманітарныя навукі;

– Сацыяльныя навукі: палітычныя навукі, сацыялогія.

 

Праводзіцца асобны конкурс для навуковых манаграфій і артыкулаў.


Задача прэміі – адзначыць найлепшыя дасягненні ў сацыяльных, палітычных і гуманітарных навуках, заахвочваць даследчую працу, а таксама спрыяць паляпшэнню якасці навуковых даследаванняў.

Запрашаем прадстаўнікоў акадэмічнай супольнасці вылучыць на Прэмію найлепшыя навуковыя публікацыі і зрабіць свой унёсак у папулярызацыю дасягненняў беларускай навукі і ўзнагароджанне іх аўтараў за іх дасягненні.

 

14.04.2021

  

logo_palitykat_short.jpg
1_logo-ldki-kolo copy.png
vdu_logo2014-removebg-preview.png
lii-logo.png
vystomasis.jpg
urm.png