Збор індывідуальных

заявак на ўдзел

у IX Кангрэсе

Арганізацыйны камітэт Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі абвяшчае збор індывідуальных заявак на ўдзел у чарговым IX Кангрэсе, які адбудзецца 1-3 кастрычніка 2021 года ў Коўне (Літва).


У 2021 годзе праца Кангрэса будзе адбывацца па 12-ці даследчых накірунках (панэляў), якія ўключаюць усе асноўныя сацыяльныя і гуманітарныя дысцыпліны: гісторыя, міжнародныя адносіны і паліталогія, сацыялогія, лінгвістыка, літаратуразнаўства і іншыя.


Тэрмін падачы заявак — да 17 мая 2021 года.


Кангрэс з’яўляецца самай прадстаўнічай штогадовай акадэмічнай і экспертнай падзеяй Беларусі, у працы якой прымаюць удзел усе асноўныя інтэлектуальныя цэнтры даследавання грамадства, палітыкі і культуры Беларусі. Акрамя гэтага, правядзенне Кангрэса з‘яўляецца выдатнай магчымасцю для распрацоўкі новых жыццяздольных даследчых і грамадскіх праектаў, абмену думкамі і ідэямі, усталявання нефармальных кантактаў з прадстаўнікамі экспертных і акадэмічных супольнасцяў Беларусі і іншых краін.  


Місія Кангрэса – развіццё супольнасці навукоўцаў, аналітыкаў і экспертаў, а таксама спрыянне больш глыбокаму разуменню Беларусі ў акадэмічных асяродках краіны, рэгіёну і свету. 


Для падачы заяўкі да 17 мая 2021 года неабходна запоўніць АНЛАЙН-ФОРМУ.


Для таго каб прыняць удзел у Кангрэсе ў якасці выступоўцы, неабходна прадставіць тэзісы памерам 2-4 тыс. знакаў.

Збор заявак на ўдзел гасцей, журналістаў і на арганізацыю прэзентацыі навуковых, культурных, выдавецкіх праектаў, выставаў і г.д. будзе аб’яўлены пазней.

15.04.2021

  

logo_palitykat_short.jpg
1_logo-ldki-kolo copy.png
vdu_logo2014-removebg-preview.png
lii-logo.png
vystomasis.jpg
urm.png