ПЛЕНАРНАЕ
ПАСЯДЖЭННЕ

10.00-11.00: Адкрыццё Кангрэсу, прывітальныя словы ад арганізатараў і партнёраў (Арганізацыйны камітэт, Універсітэт Вітаўта Вялікага, МЗС Літвы, Інстытут гісторыі Літвы, Фонд імя Конрада Адэнаўэра і іншыя)

11.30-13.00: Панэльная дыскусія: “Якой можа быць будучыня Беларусі: выклікі і магчымасці ў сучаснай сітуацыі?”

Палітычны крызіс 2020 года прывёў да незваротных змен у беларускім грамадстве, якія закранулі практычна ўсе сферы жыцця – ад палітыкі і эканомікі, да навукі мастацтва і культуры. Працэс глыбінных змен далёка не скончаны і палітычныя інстытуты, улада і грамадства знаходзяцца толькі напачатку пошуку новага балансу. За апошні год не было дэфіцыту ні ў аптымістычных, ні ў песімістычных прагнозах развіцця краіны. Пры гэтым розныя палітычныя сілы зусім па-рознаму разумеюць тое, што такое “пазітыўны” сцэнарый. Прапанаваная панэльная дыскусія паспрабуе адказаць на пытанні: Якой можа быць будучыня Беларусі, якія змены можна лічыць непазбежнымі? Якім чынам могуць быць рэфармаваны палітычныя, грамадскія і эканамічныя інстытуты? Калі гэта можа адбыцца, пры якіх умовах і як?  

Мадэратар:

Наталля Рабава, SYMPA

Спікеры: 

Павел Данэйка, дыректар, BEROC

Андрэй Казакевіч, дырэктар Інстытуту “Палітычная сфера”, старшыня арганізацыйнага камітэту Міжнароднага Кангрэсу даследчыкаў Беларусі 

Алвідас Нікжэнтайціс,  дырэктар Інстытуту гісторыі Літвы