top of page

Прэмія Кангрэса і гранты

  • ldkinstitutas
  • Apr 18
  • 2 min read

 

Вызначэнне лепшых навуковых публікацый па версіі Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі

Прэмія за лепшую англамоўную манаграфію замежнага аўтара

Гранты на падтрымку новых публікацый

 

Лепшыя навуковыя публікацыі 2025. Арганізацыйны камітэт Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі аб’яўляе пачатак працы камісіі па вызначэнні лепшых навуковых публікацый у галіне сацыяльных і гуманітарных дысцыплін па вынікам 2024 года.

 

Задача працы камісіі – вызначыць найлепшыя дасягненні ў сацыяльных, палітычных і гуманітарных навуках, а таксама спрыяць пашырэнню вынікаў лепшых беларускіх навуковых даследаванняў.


Запрашаем прадстаўнікоў акадэмічнай супольнасці дасылаць сваё меркаванні пра найлепшыя навуковыя публікацыі і зрабіць свой унёсак у папулярызацыю дасягненняў беларускай навукі.

 

Прапановы можна падаць на адрас premija@palityka.org да 1 чэрвеня 2025 года.

 

Урачыстае аб’яўленне спісу лепшых публікацый адбудзецца 26 верасня 2025 года падчас XII Кангрэса ў Берліне.

 

У выніку працы камісіі будуць вызначаны па тры лепшыя публікацыі па наступным накірункам:

– Гісторыя (манаграфіі, артыкулы);

– Гуманітарныя навукі (манаграфіі, артыкулы);

– Сацыяльна-палітычныя навукі (манаграфіі, артыкулы).


Для ацэнкі камісіяй могуць таксама прымацца працы апублікаваныя ў 2023 годзе, якія раней не вылучаліся на конкурс.

 

Прэмія для замежных аўтараў. Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі рады абвесціць конкурс на наданне Прэміі за лепшую навуковую публікацыю для замежных аўтараў на англійскай мове, апублікаванай за апошнія дзесяць год (2015-2024 гады). 


На прэмію могуць быць наменаваныя манаграфіі,напісаныя аўтарамі, якія не з’яўляюцца і не былі грамадзянамі Беларусі, і якія цалкам, альбо ў значнай ступені прысвечаны Беларусі. Усе спрэчныя пытанні намінавання вызначае камісія.





Гранты на падтрымку публікацый. Арганізацыйны камітэт Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі разам з праектам Scholars for Belarus аб’яўляе конкурс на падтрымку публікацыі лепшых навуковых прац у галіне сацыяльных і гуманітарных дысцыплін. 


Задача грантаў – спрыянне выданню і падрыхтоўцы да выдання найлепшых новых даследчых прац у сацыяльна-гуманітарных навуках у фармаце кніг і навуковых артыкулаў, а таксама павышэнне іх бачнасці і пашырэнне доступу (open access).


Запрашаем прадстаўнікоў акадэмічнай супольнасці падаваць свае працы на гранты да 1 чэрвеня 2025 года на адрас premija@palityka.org.


Асабліва заахвочваем да ўдзелу маладых навукоўцаў, якія хацелі б апублікаваць першую кнігу ці доктарскую дысертацыю. У рамках конкурса могуць быць падтрыманы як манаграфіі, так і навуковыя артыкулы. Конкурс не маетэматычных абмежаванняў. 


Умовы падачы на грант:

1.    матэрыял не публікаваўся раней ні часткова, ні цалкам;

2.    артыкулы павінны адпавядаць структуры і стылю акадэмічных часопісаў (памер да двух аўтарскіх лістоў, наяўнасць назвы, абстракта, яўных структурных частак, спіса літаратуры і цытат, аформленых у адным з агульнапрынятых стыляў цытавання);

3.    да намінацыі прымаюцца матэрыялы ў тым ліку з некалькімі аўтарамі, але колькасць аўтараў не ўплывае на памер гранту;

4.    камісія прымае да разгляду працы на беларускай, англійскай і рускай мовах.

5.    грант можа быць скарыстаны на падрыхтоўку тэксту для публікацыі (рэдагаванне, пераклад, вёрстка), аплату збораў для публікацыі, выкуп правоў на адкрыты доступ да публікацыі, дапрацоўку публікацыі.

logo_palitykat_short.jpg
ІВКЛ
Lithuania Belarus
mackevich
bottom of page