top of page

Дыскусія “Беларуская паліталогія: выклікі палітычнага крызісу і вайны”


Дыскусія “Беларуская паліталогія: выклікі палітычнага крызісу і вайны

14 верасня 2022, 16.00, ZOOM.

Мадэратар: Аляксей Ластоўскі.

Удзельнікі: Андрэй Казакевіч, Павел Усаў, Юрый Чавусаў, Таццяна Чуліцкая.



Дыскусія ладзіцца ў рамках падрыхтоўкі юбілейнага 10-ага Міжнароднага кангрэсу даследчыкаў Беларусі і ўваходзіць у цыкл абмеркаванняў стану сацыяльных і гуманітарных навук ва ўмовах палітычнага крызісу ў Беларусі 2020 года і вайны ва Украіне.

За апошнія гады Беларусь і Цэнтральна-Усходняя Еўропа перажылі рэвалюцыйныя змены, якія істотна павысілі цікавасць да вывучэння Беларусі і разам з тым сфармавалі новыя выклікі.

Масштабныя палітычныя пратэсты, рэпрэсіі, разбурэнне грамадскіх і палітычных інстытутаў, санкцыі супраць Беларусі, вайна Расіі ва Украіне – тэмп зменаў ашаламляе і патрабуе асэнсавання і новай ступені адказнасці. Гэта таксама прывяло да глыбокіх змен у даследаванні палітычнай сферы ўБеларусі. Змены адбыліся не толькі ў тэмаў даследаванняў, але і ў арганізацыі даследчай супольнасці.


На дыскусіі прапануецца абмеркаваць наступныя праблемы:

- Якім чынам падзеі апошніх год паўплывалі на праблематыку і тэмы даследаванняў беларускай палітычнай сістэмы Беларусі. Якія змены адбыліся ў экспертнай і акадэмічнай супольнасці?

- Яшчэ да восені 2020 года была магчымая супраца розных сегментаў экспертнай супольнасці, камунікацыя паміж даследчыкамі вельмі розных палітычных поглядаў. А што адбываецца зараз, ці магчыма зараз бесстароннасць, ці эксперты і даследчыкі незваротна разышліся па ваюючых баках? І агулам, ці магчыма камунікацыя і абмен ідэямі, калі так, то ў якім фармаце?

- У сувязі з ростам цікавасці да Беларусі, ці з’явіліся новыя асобы і даследаванні, якія б пановаму асэнсоўвалі Беларусь на міжнародных пляцоўках? Ці па-ранейшаму беларускія навукоўцы застаюцца замкнёнымі ў нацыянальных рамках? Ці адбыліся нейкія канцэптуальныя змены метадаў і падыходаў?

- Ці можа быць так, што расійская агрэсія ва Украіне прывядзе да поўнага “зацірання” беларускай праблематыкі? Наколькі зараз запатрабаваныя даследаванні беларускай палітыкі?


https://forms.gle/uUs2gWHoy2JbBGnr5

75 views
logo_palitykat_short.jpg
ІВКЛ
Lithuania Belarus
mackevich
bottom of page