top of page

Віртуальны ўдзел у адкрытых секцыях і публічных мерапрыемствах Кангрэса

Updated: Sep 30, 2022


NEW:

Трансляцыю пленарнага пасяджэння можна будзе паглядзець анлайн


Трансляцыя пленарнага пасяджэння, якое адбудзецца 30-га верасня 2022 а 10 гадзіне, змогуць паглядзець анлайн усе жадаючыя. На ютуб будзе здзяйсняцца трансляцыя ў мове арыгінала: https://youtu.be/jqDw1Rp1IEM .

Праз платформу ZOOM можна будзе слухаць трансляцыю з сінхронным перакладам на беларускую або англійскую мовы. Доступ свабодны па спасылцы: https://us06web.zoom.us/j/89167003430?pwd=RTVwM3R0NXZ3V0JqemZmSTkrQVpxdz09


---


Спяшаемся паведаміць, што частка секцый Кангрэса будзе мець адкрыты фармат з магчымасцю ўдзелу анлайн. Доступ можна атрымаць пасля рэгістрацыі ў якасці віртуальнага госця Кангрэса. Для гэтага трэба запоўніць форму рэгістрацыі: https://forms.gle/Aaz8umNsDRfDqt499. Зарэгістраваныя віртуальныя госці атрымаюць спасылкі для падлучэнняў у Zoom на ўсе адкрытыя секцыі і публічныя мерапрыемствы Кангрэса, якія будуць трансліравацца анлайн. Спіс мерапрыемстваў і секцый, у якіх могуць узяць удзел віртуальныя госці:


Круглыя сталы і дыскусіі


Дыскусія «Беларуская дыяспара пасля 2020 года: выклікі, сеткі, палітычны ўплыў»


Панэльная дыскусія «Думаць Беларусь. Інтэлектуальныя праграмы як практыка пераўтварэння грамадства»


Секцыі і панэлі


1. Міжнародныя адносіны. Рэгіянальная бяспека. Знешняя палітыка


1.1. Беларусь паміж Расіяй і Ўкраінай: што нам могуць патлумачыць тэорыі міжнародных адносінаў?

1.3. Паміж грамадствамі і дзяржавамі: стасункі Беларусі і Украіны ў кантэксце вайны


3. Грамадства і грамадскія інстытуты


3.5. Грамадская думка пра вайну ў Украіне ў краінах Усходняй Еўропы


7. Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага


7.1. "Звычаем слаўных продкаў": вайна, войска, грамадства і закон у ВКЛ


8. Гісторыя ХХ стагоддзя

8.5. Гісторыя беларускай нацыянальнай і дзяржаўнай сімволікі (ХХ-ХХІ стст.)


9. Філалогія

9.3. Беларускі вектар у мовазнаўчых практыках украінскіх лінгвістаў

9.4. Беларускія літаратурныя маніфесты 80-90 гг. ХХ ст.

9.6. Беларуская літаратура ХІХ стагоддзя: праблемы інтэрпрэтацыі, крыніцазнаўства і атрыбуцыі

9.7. Радзіма - Беларусь?


10. Гістарычная і культурная спадчына


10.3. Гісторыка-культурная спадчына беларуска-украінскага памежжа: праблемы захавання, трансляцыі і інтэрпрэтацыі

10.4. Дуды Еўропы: гісторыя, ўзаемауплывы і адраджэнне

10.5. Усходазнаўства, антыказнаўства і медыявістыка на Беларусі


11. Культура і культурныя даследаванні


11.3. Новыя медыі і мадэлі будучыні ў перспектыве трансфармацыі культурных практык і супольнасцей

708 views
logo_palitykat_short.jpg
ІВКЛ
Lithuania Belarus
mackevich
bottom of page