top of page

Вынікі Прэміі Кангрэса


23 верасня 2023 года падведзеныя вынікі Прэміі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі залепшыя навуковыя публікацыі 2022 года.


Абвяшчаем Вам імёны пераможцаў:


Гісторыя (манаграфіі):

Таццяна Астроўская

Культура і супраціў. Iнтэлігенцыя, іншадумства і самвыдат у савецкай Беларусі (1968-1988). Беласток: Вясна, 2022.

Гісторыя (артыкулы):

Андрэй Чарнякевіч

«Быць канфідэнтам»: штодзённае жыцце інфарматара польскай службы бяспекі ў паўночна-ўсходніх ваяводствах ІІ Рэчы Паспалітай (1921–1939 // Homo Historicus. 2022, № 8, с. 178-199.

Гуманітарныя навукі (артыкулы):

Алеся Серада

‘Died from Debeeration’: The Case of the First Belarusian Political Game, Studies in Eastern European Cinema, 2022, 14(1), 8–24.

Сацыяльна-палітычныя навукі (артыкулы):

Пётр Рудкоўскі

Is There a Demand for Autocracy in Belarusian Society?. Journal of Belarusian Studies, 2022, 12(1-2), 35-62.

Дзякуем за падтрымку Прэміі Беларускі дабрачынны фонд (Лондан) і сям’ю Кіпель (ЗША)!

Віншуем усіх пераможцаў!

96 views
logo_palitykat_short.jpg
ІВКЛ
Lithuania Belarus
mackevich
bottom of page