top of page

Праграма публічных мерапрыемстваў

Updated: Sep 22, 2023


22.09, 17.00-19.00, ECS, 3.5


Круглы стол «Урокі польскай салідарнасці для беларускай рэвалюцыі 2020 года»


Дыскусія прысвечана абмеркаванню і параўнанню вопыту барацьбы за свабоду і дэмакратыю ў перыяд дзейнасці руху «Салідарнасць» з падзеямі «беларускай рэвалюцыі» 2020 года з улікам гарызантальнага характару яе адбывання. Каштоўнасці тых, хто стаў на бок руху «Салідарнасць», і іх супрацьстаянне камуністычнай ідэалогіі, вопыт арганізацыі масавага супраціву і камуністычнай рэакцыі, масавая эміграцыя і ідэйны ціск ва ўмовах «ваеннага камунізму»: усе гэтыя элементы нагадваюць падзеі найноўшай беларускай гісторыі. Што з гэтага досведу можа быць карысным для разумення падзеяў мінулага і сучаснасці, дык гэта перспектыва ўступлення ў нацыянальны дыялог, непазбежны ў падобных сацыяльна-палітычных канфліктах, роля палітычнага і грамадскага лідарства і структуры гарызантальнага пратэсту як фактараў масавага супраціву аўтарытарызму.


Удзельнікі з польскага боку:

Богдан Міхал Барусевіч — польскі палітык і гісторык, дзеяч дэмакратычнай апазіцыі ў гады ПНР. Дэпутат Сойму 1-га, 2-га і 3-га скліканняў (1991–2001), сенатар 6-га, 7-га, 8-га, 9-га і 10-га скліканняў (з 2005 г.). У 2005–2015 гадах Маршалак Сената 6-га, 7-га і 8-га тэрмінаў, з 2015 года віцэ-маршалак Сената 9-га і 10-га тэрмінаў. У 2013–2020 гадах віцэ-прэзідэнт «Грамадзянскай платформы».

Аляксандр Ян Галь - доктар хаб. гуманітарных навук, былы міністр ва ўрадзе Тадэвуша Мазавецкага, дэпутат 1-га і 3-га заканадаўчага сейма.

Бажэна Дарота Рыбіцка-Гжывачэўская — польская грамадская дзяячка, удзельніца дэмакратычнай апазіцыі ў камуністычны перыяд. Падчас жнівеньскіх падзей 1980 года ўдзельнічала ў забастоўцы на Гданьскай суднаверфі, пазьней уключылася ў дзейнасць руху «Салідарнасць», асабісты сакратар лідэра прафсаюзу Леха Валенсы.


З беларускага боку:

Аляксандар Дабравольскі — беларускі палітык, дэпутат Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 13-га склікання, таксама ў 1989-1991 гадах быў дэпутатам Вярхоўнага Савету СССР.

Аліна Коўшык - беларускі палітык, журналіст.

Мадэратар – Павел Баркоўскі (філосаф, прафесар ІФІС ПАН)


 

23.09, 17.00-18.30


1. M2WS, cinema hall

Праграма кніжных прэзентацый


17.00-17.10 Прэзентацыя альманаха "CTRL+S. Спадчына як выпрабаванне".

Прэзентуе Сцяпан Стурэйка (Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт).

Назва альманаха «CTRL+S» – кампутарная каманда «захаваць» – гэта спроба вырвацца за межы сэнсавых клішэ, знайсці новую мову для працы з культурнай спадчынай, якая не ігнаруе рэальнасць XXI стагоддзя.

Мэта публікацыі – паказ еўрапейскай перспектывы спадчыны Беларусі праз даследванне і абмеркаванне яе інтэлектуальнага і сацыяльнага патэнцыялаў, а таксама на фоне выклікаў, з якімі сутыкнулася беларускае грамадства ў 2020–2022 гадах. Падчас прэзентацыі можна будзе атрымаць асобнік прыгожага каляровага альманаха.


17.10-17.35 Кніжныя выданні Музея Другой сусветнай вайны ў Гданьску (прэзентуе Дзмітрый Панто).

“Разбуральнікі ў наступе. Савецкі антырэлігійны друк 1918-1941 гадоў” (Гданьск, 2023).

У новым альбоме выдавецтва Музея Другой сусветнай вайны ў Гданьску прадстаўлены плакаты, графіка і карыкатуры, якія раней не публікаваліся, створаныя савецкімі прапагандыстамі. Іх мэтай было падарваць пазіцыі і нават поўнасцю выключыць рэлігію з грамадскага і культурнага жыцця. Гэта важны дакумент эпохі, які сведчыць аб маштабах пагрозы савецкаму светапогляду - не толькі ў СССР, але і ў Еўропе ў цэлым.

«Дэпартацыі на Усход» — першы том кніжнай серыі «Калекцыі Музея Другой сусветнай вайны ў Гданьску». У выданні прадстаўлены музейныя экспанаты, звязаныя з дэпартацыямі палякаў на Усход. У каталог уключаны такія артэфакты, як лісты, фотаздымкі, малюнкі і прадметы ручной работы ў эміграцыі, якія дапамагалі дэпартаваным выжываць у цяжкіх чужых умовах.

Экспанаты, прадстаўленыя ў фатаграфічнай форме, забяспечаны тэхнічным апісаннем і кароткімі каментарыямі, якія распавядаюць пра гісторыю прадметаў і іх уладальнікаў. Польска-англамоўны выпуск каталога не толькі дае магчымасць пазнаёміцца з экспанатамі з калекцыі Музея Другой сусветнай вайны, але і вылучае кантэкст, у якім наяўнасць артэфактаў і іх гісторыя з’яўляюцца сапраўдным сведчаннем жыцця людзей.


17.35-17.50 - Прэзентацыя навуковага зборніка "Рэспубліка Беларусь (1990–1996): ад парламенцкай рэспублікі да аўтарытарнага рэжыму" (Кракаў, 2022).

Прэзентуе Віктар Шадурскі.

Публікацыя зборніка рэалізавана ў рамках праекта Універсітэта імя Юстуса Лібіга (Гісэн, Германія) «Рэспубліка Беларусь (1990–1996 гг.). Ад парламенцкай дэмакратыі да аўтарытарнага рэжыму», які фінансуецца Фондам імя Герды Хенкель. Кіраўнік праекта – прафесар усходнееўрапейскай гісторыі Томас Бон.

Беларускіх і нямецкіх аўтараў зборніка аб'ядноўвае тое, што ў цэнтры іх навуковага аналізу знаходзяцца беларускія дзяржава і грамадства ў канцы 1980-х – першай палове 1990-х гг. Калі беларусы вернуцца да дэмакратычнага парадку дня, яны без сумневу будуць звяртацца да досведу гэтага драматычнага перыяду, на новым узроўні адновяць абмеркаванне задач, нявырашаных папярэднімі пакаленнямі.


17.50-18.30 – Прэзентацыя выдавецтва “Вясна” (Прага)

1. Песьня Песьняў. Пераклад са старажытнагабрэйскай мовы: Сяргей Шупа. Прадмова і камэнтары: Галіна Сініла. Выдавецтва «Вясна», Прага, 2022. 144 с.

Праца над перакладам, прадмовай і камэнтарамі выкананая ў рамках праекту «Новая беларуская Біблія» пад кіраўніцтвам доктара філязофіі і сакральнай тэалёгіі Ірыны Дубянецкай. Праект узьнік у 2012 годзе ў рамках штогадовага Кангрэсу беларускіх дасьледаваньняў у Коўне. Тады ўтварылася рабочая група для падрыхтоўкі новага акадэмічнага перакладу Бібліі на беларускую мову. У яе ўвайшлі тэолягі-біблеісты, лінгвісты, якія спэцыялізуюцца ў мовах Бібліі, тэарэтыкі і практыкі перакладу, беларускія філёлягі, літаратары.

Прэзэнтуюць Караліна Мацкевіч і Сяргей Шупа.


2. Гісторыя рознічнага гандлю ў Беларусі: У 3 т. Т. 1. Рознічны гандаль у даіндустрыяльнай Беларусі. Ад сярэдзіны ХІІІ стагоддзя да 1861 года. (Пад навуковай рэдакцыяй прафесара Захара Шыбекі.) Выдавецтва «Вясна», Прага, 2023. 416 с. з ілюстрацыямі.

Аўтары раздзелаў манаграфіі даследуюць рознічны гандаль у Беларусі паводле адзінай структурнай мадэлі. Яна складаецца з пяці асноўных кірункаў. 1) Аналіз гістарыяграфіі і крыніц. 2) Агляд спажывецкага рынку, на якім фармаваўся і развіваўся гандаль. 3) Умовы, якія традыцыйна існавалі або былі створаны намаганнямі ўладаў для ажыццяўлення рознічнага гандлю. 4) Сам рознічны гандаль з асобым акцэнтам на дзейнасць і майстэрства гандляроў. 5) І нарэшце, на сцэну выводзіцца таксама важны актар рознічнага гандлю — спажывец з яго ўзаемаадносінамі з гандлярамі і роляй на спажывецкім рынку.

Прэзэнтуюць Захар Шыбека, Рацібор Бягун і Сяргей Шупа.

2. M2WS, conference hall

Прэзентацыя “Беларускага штогодніка”


«Беларускі штогоднік» з 2003 года з'яўляецца сумеснай акцыяй аналітычнай супольнасці па складанні, канцэптуалізацыі і прадстаўленні летапісу найноўшай гісторыі Беларусі. Гэтая кніга прадстаўляе комплексны аналітычны агляд падзей і тэндэнцый у розных сферах грамадска-палітычнага жыцця: знешняй палітыкі і эканомікі, дзяржаўны інстытутаў і грамадзянскай супольнасці, адукацыі і культуры.

У прэзентацыі возьмуць удзел аўтары «Штогодніка» – незалежныя аналітыкі, навукоўцы і эксперты:

Анаіс Марэн – PhD, спецыяльны дакладчык ААН па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі, Chatham House Associate Fellow;

Генадзь Коршунаў – кандыдат сацыялогіі, старшы аналітык Цэнтра новых ідэй, экс-дырэктар Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі;

Яўген Магда – кандыдат палітычных навук, дацэнт Нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта «КПІ ім. Сікорскага» (Украіна), эксперт iSANS;

Роза Турарбекава – кандыдат гістарычных навук, аналітык беларускай экспертнай сеткі «Наша меркаванне»;

Антон Пянькоўскі – эксперт па стратэгічных камунікацыях, у 2014 — 2021 гадах супрацоўнік аддзела публічнай дыпламатыі пасольства ЗША ў Беларусі.

Наталля Рабава – сацыёлаг, філосаф, магістр бізнес-адміністравання, BIPART;

Аляксандр Аўтушка-Сікорскі – магістр палітычных навук, у 2011 — 2017 гадах аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (BISS).

Вядоўца прэзентацыі – Вадзім Мажэйка, рэдактар і складальнік «Беларускага Штогодніка 2023», каардынатар беларускай экспертнай сеткі «Наша меркаванне».


3. M2WS, small conference hall +3

Прэзентацыя даследавання “Міграцыя з Беларусі ў краіны ЕС (Эстонія, Германія, Латвія, Літва, Польшча, Бельгія, Чэхія): да і пасля 2020 года”.


Міграцыя грамадзянаў Беларусі ў ЕС — працэс ня новы, ён пачаўся адразу пасля распаду СССР. Доўгі час гэты працэс не выклікаў асаблівай цікавасці даследчыкаў, і ў цяперашні час публікацыі аб характары і складзе гэтай міграцыі практычна адсутнічаюць. Сітуацыя значна змянілася з 2020 года. Палітычны крызіс у Беларусі, а затым і масавыя пратэсты прывялі да шырокай мабілізацыі беларускай дыяспары па ўсім свеце, ператварыўшы яе ў важную палітычную з'яву ў сучаснай Беларусі.

За апошнія некалькі гадоў палітычнае, культурнае і эканамічнае значэнне дыяспары ўзрасло, але да гэтага часу мала што было вядома пра яе памер, сацыяльную і палітычную структуру. У апошнія гады з’явіліся спецыялізаваныя даследаванні беларускай дыяспары, але большасць з іх арыентавана на палітычна актыўную частку эміграцыі. Гэта даследаванне мае на мэце хаця б часткова запоўніць гэты прабел.

Прэзентуе даследаванне Андрэй Казакевіч, доктар палітычных навук, дырэктар Інстытута “Палітычная сфера”.

4. M2WS, lev. +2, aud. 1

Публічная дыскусія “Нацыянальнае адраджэнне ці палітычнае вызваленне: якая наша канчатковая мэта?” (паводле новай Канцэпцыі і Стратэгіі нацыянальнага адраджэння і развіцця).


Асноўныя пытанні: што трэба беларусам сёння – адраджэнне, абуджэнне ці будаўніцтва нацыі або галоўнае гэта палітычныя змены, транзіт улады і эканамічныя рэформы? Як мы разумеем беларускую нацыю і наколькі яна інклюзіўная для нас: ці можна заставацца “рускім беларусам” сёння? Нацыянальны рэнесанс – наколькі ён магчымы ў часе войн і рэвалюцый? Якія асноўныя мэты і задачы стаяць сёння перад беларускай нацыяй і яе культурай?

Мадэратар: Зміцер Лукашук.

Удзельнікі: Аліна Коўшык, Павел Баркоўскі, Ірына Сідорская, Павел Церашковіч.

5. M2WS, lev. 0, secr.

Круглы стол: “Гісторыкі Беларусі і актуальныя выклікі”


Многія гісторыкі былі звольнены за падтрымку пратэстаў 2020 году, прайшлі праз арэшты і/ці былі вымушаны з’ехаць з Беларусі, каб не патрапіць пад рэпрэсіі. Прынятыя законы а генацыдзе беларускага народа і пра недапушчэнне рэабілітацыі нацызма крыміналізуюць любую спробу крытычнага навуковага асэнсавання падзей Другой сустветнай вайны і гісторыі Беларусі. Гісторыя і гістарычная палітыка ўжо раней выкарыстоўвалася для дыскрымінацыі палітычных апанентаў у Беларусі і для абмежавання свабоды даследаванняў, але які маштаб гэта набыло пасля пратэстаў 2020 году і пачатку паўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны? Што адбываецца з гістарычнай навукай у Беларусі і як уплываюць прынятыя законы і рэпрэсіі на гісторыкаў? З якімі выклікамі сутыкнуліся даследчыкі ў самой Беларусі? У якой сітуацыі знаходзяцца гісторыкі ў вымушанай эміграцыі? Якія формы падтрымкі і кааперацыі існуюць?

На гэтыя і іншыя пытанні мы паспрабуем знайсці адказы на дыскусіі з нашымі эксперткамі і экспертамі:

Валер Булгакаў, Універсітэт Беластока

Аляксандр Далгоўскі, Гістарычная майстэрня, Мінск

Ірына Кашталян, THE NEW INSTITUTE, Гамбург

Ірына Раманава, Універсітэт Гісэна

Алеся Белановіч-Пэтц, мадэрацыя

Арганізатары: Нямецкае таварыства па даследаванню Усходняй Еўропы, праект Форум гістарычных даследаванняў Беларусі ў кааперацыі з akno/ science at risk


6. M2WS, lev. +1/12, aud. 2

Belarusian studies at risk

Круглы стол “Што трэба змяніць у прадукаванні ведаў аб Беларусі ў міжнароднай акадэміі?


Даследаванні Беларусі, якія ажыццяўляюцца ў еўрапейскіх і паўночнаамерыканскіх універсітэтах, заўсёды былі маргінальным адгалінаваннем у рамках area studies або славістыкі і часта рэпрэзентавалі Беларусь праз прызму даследаванняў Расіі. У той жа час даследаванні Беларусі, якія праводзяцца беларускімі вучонымі, рэдка публікуюцца на англійскай мове ў міжнародных выданнях, застаючыся замкнёнымі ў рамках “нацыянальнай навукі”. У беларускіх даследчыкаў часта няма ні інстытуцыйных магчымасцей, ні амбіцый уступаць у прафесійны дыялог з замежнымі калегамі. У выніку, сёння Беларусь застаецца для свету у лепшым выпадку проста ”белай плямай”, у горшым – часткай культурнай і палітычнай прасторы Расіі.

Дыскусія накіравана на абмеркаванне (1) актуальнага пазіцыянавання даследаванняў Беларусі ў міжнароднай акадэміі, а таксама (2) канкрэтных крокаў, якія можна/варта зрабіць для змянення сітуацыі з прадукаваннем ведаў аб Беларусі ў еўрапейскім і глабальным кантэкстах.

У сувязі з гэтым прапануецца абмеркаваць наступныя пытанні:

- асаблівасці ўспрымання і вывучэння Беларусі ў еўрапейскіх акадэмічных кантэкстах;

- лакуны і перашкоды ў камунікацыі паміж беларускімі і еўрапейскімі/заходнімі навуковымі супольнасцямі;

- праблемы інтэграцыі беларускіх вучоных, якія знаходзяцца ў вымушанай эміграцыі, у еўрапейскі/міжнародны акадэмічны кантэкст;

- як прасоўваць тэматызацыю Беларусі ў еўрапейскай/глабальнай акадэміі?

У дыскусіі прымуць удзел: Яраслава Ананка (Universität Leipzig), Таццяна Астроўская (Herder-Institut für historische Ostmitteleuropaforschung, Marburg), Якаб Вундэрвальд (Universität Potsdam), Яраслаў Крывой (Journal of Belarusian Studies (Brill) і Беларуская бібліятэка і музей імя Францішка Скарыны, Лондан), Лізавета Лысенка (Universität Bonn), Ніна Скеп’ян (Základní škola Rabasova, Slaný).

Мадэратар: Таццяна Шчытцова (Еўрапейскі гуманітарны універсітэт, Вільня).


7. M2WS, library

Прэзентацыя напрацовак па праекце Канстытуцыі і законапраектаў у развіццё і дапаўненне праекту Канстытуцыі новай Беларусі.


З удзелам:

Аляксандра Дабравольскага

Валерыя Журакоўскага

Анатоля Лябедзькі


8. M2WS, lev. +1/16, aud. 1

Круглы стол “Люблінскі трохкутнік як новая форма рэгіянальнай супрацы ў Цэнтральнай Еўропе


Падчас круглага стала мы хацелі б засяродзіцца на Люблінскім трохкутніку, ініцыятыве, якая з'яўляецца адной з некалькіх новых формаў рэгіянальнай супрацы (Літва, Польшча, Украіна). Погляды на асобныя аспекты супрацы адрозніваюцца паміж трыма дзяржавамі, якія ўваходзяць у склад трохкутніка, і істотна адрозніваюцца ад беларускай перспектывы. Сімвалічнае значэнне гэтага фармату вынікае з агульнай гісторыка-культурная спадчына. У практычным плане стварэнне Трохкутніка знаходзіцца пад уплывам агульнага ўсведамлення пагрозы з боку Расіі, а таксама агульных інтарэсаў.

Мадэратар: Доктар хаб. Томаш Стэпнеўскі, праф. KUL, Інстытут Цэнтральнай Еўропы і Люблінскі каталіцкі ўніверсітэт, Польшча

Удзельнікі:

Доктар Томаш Блашчак, Універсітэт Вітаўта Вялікага (Коўна, Літва).

Прафесар Валенты Балюк, Універсітэт Марыі Кюры-Складоўскай у Любліне, Польшча

Доктар Якуб Альхоўскі, Інстытут Цэнтральнай Еўропы і Універсітэт ім. Марыі Кюры-Складоўскай у Любліне, Польшча



643 views
logo_palitykat_short.jpg
ІВКЛ
Lithuania Belarus
mackevich
bottom of page