top of page

Збор індывідуальных заявак ХІ Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі (да 15.05.2023)

Updated: Apr 28, 2023


Арганізацыйны камітэт Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі абвяшчае збор індывідуальных заявак на ўдзел у XI Міжнародным Кангрэсе даследчыкаў Беларусі, які адбудзецца з 22 па 24 верасня 2023 года ў Гданьску (Польшча). Галоўныя польскія партнёры ХІ Кангрэса - Музей Другой Сусветнай вайны ў Гданьску, Еўрапейскі цэнтр Салідарнасці, Нацыянальны Mарскі Mузей ў Гданьску.

У 2023 годзе праца Кангрэса будзе адбывацца па 14-ці даследчых накірунках (Панэлі), якія ўключаюць усе асноўныя сацыяльныя і гуманітарныя дысцыпліны: гісторыя, міжнародныя адносіны і паліталогія, сацыялогія, лінгвістыка, літаратуразнаўства і іншыя.

Кангрэс з’яўляецца самай прадстаўнічай штогадовай акадэмічнай і экспертнай падзеяй Беларусі, у працы якой прымаюць удзел усе асноўныя інтэлектуальныя цэнтры даследавання грамадства, палітыкі і культуры Беларусі. Акрамя гэтага, правядзенне Кангрэса з‘яўляецца выдатнай магчымасцю для распрацоўкі новых жыццяздольных даследчых і грамадскіх праектаў, абмену думкамі і ідэямі, усталявання нефармальных кантактаў з прадстаўнікамі экспертных і акадэмічных супольнасцяў Беларусі і іншых краін.

Місія Кангрэса – развіццё супольнасці навукоўцаў, аналітыкаў і экспертаў, а таксама спрыянне больш глыбокаму разуменню Беларусі ў акадэмічных асяродках краіны, рэгіёну і свету.

Для таго каб прыняць удзел у Кангрэсе ў якасці выступоўцы неабходна запоўніць АНЛАЙН-ФОРМУ і прадставіць тэзісы памерам 2-4 тыс. знакаў. Дэдлайн - 15 траўня 2023 года.

Асноўныя працоўныя мовы Кангрэса – беларуская і англійская, дадатковыя: польская, украінская, руская, літоўская.

Для ўдзелу ў Кангрэсе дазваляецца запаўненне толькі адной заяўкі, выступаць з двума дакладамі немагчыма.

У знак падтрымкі Украіны, якая гераічна супраціўляецца расійскай вайсковай агрэсіі, усе удзельнікі з Украіны і ўкраінцы, якія з-за вайны вымушаны былі пакінуць сваю краіну, вызваляюцца ад аплаты рэгістрацыйнага ўнёску. Ад унёску таксама вызваляюцца ўдзельнікі з Беларусі і беларусы, якія пацярпелі ад вайны ва Украіне ці палітычна матываваных рэпрэсій у Беларусі, як і тыя, хто заняў прынцыповую пазіцыю па гэтых пытаннях.


Збор заявак на ўдзел у Кангрэсе гасцей і журналістаў, а таксама на арганізацыю прэзентацый навуковых, культурных, выдавецкіх праектаў і г.д. будзе аб’яўлены пазней.


Назвы панэляў


1. Міжнародныя адносіны. Рэгіянальная бяспека

1.1. Расійская палітыка ў дачыненні да Беларусі пасля 2020 года. Паваротны пункт?

1.2. Беларусь – Украіна: як наладзіць дыялог для ўзаемапаразумення

1.3. Праблемнае суседства: Беларусь і міжнароднае атачэнне


2. Палітыка. Палітычныя інстытуты

2.1. Інтарэсы грамадства ў дзяржаўным кіраванні: шляхі ўзаемадзяння грамадзян і дзяржавы, грамадзянскі ўдзел і дзяржаўныя паслугі

2.1.Урокі польскай “Салідарнасці” для “беларускай рэвалюцыі” 2020 г.

3. Грамадства і грамадскія інстытуты 

3.1. Даследаванні грамадзянскай супольнасці

3.2. Вывучэнне грамадскай думкі ў беларускім грамадстве за мяжою і ў Беларусі


4. Эканоміка

4.1. ESG: Каму вайна ў хаце, а каму - родная маці. Погляд на паводзіны бізнэсу падчас крызіснага перыяду

4.2. Рэлакацыя беларускага бізнэсу


5. Палітычная філасофія

5.1. Дэкаланізацыя Беларусі: досвед і ўзаемадзеянне дыяспары і метраполіі

5.2. Этыка клопату і сацыяльная рэпрадукцыя ва ўмовах маральнай катастрофы

5.3. Трансдысцыплінарныя даследаванні траўмы: траўма праз сучасную і гістарычную перспектывы

5.4. Крытычная тэорыя ў кантэксце сучасных сацыяльных трансфармацый


6. Адукацыя і навука 

6.1. Сучасныя канцэпцыі нацыянальнай адукацыі


7. Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага

7.1. Звычаем слаўных продкаў: вайсковая гісторыя Усходняй Еўропы

7.2. Парламентарызм у Вялікім Княстве Літоўскім XVI — XVIII стст.

7.3. Эліты ў украінска-беларускіх гістарычных сувязях (XVI — XVIII стст.)

7.4. Вялікае Княства Літоўскае: гісторыя вывучэння ў 2004-2023 гг. (тэматычныя накірункі, метадалогія і метады даследвання)

7.5. Метрыка ВКЛ як артэфакт дзяржавы


8. Гісторыя

8.1. Перакрыжаваная гісторыя рэвалюцый у Цэнтральна-Усходняй Еўропе (1917- 1923)

8.2. Польшча і Беларусь у часы Другой сусветнай вайны

8.3. Памежжа Польшчы і БССР да 1939 года

8.4. Пінская флатылія: гісторыя і спадчына

8.5. Польшча і Расія ў гістарычным лёсе Украіны-Літвы-Беларусі (УЛБ) у ХІХ–ХХІ стст.: біяграфічная сесія

8.6. Вільня і Віленшчына ў гісторыі і культуры Літвы і Беларусі

8.7. Усходазнаўства, антыказнаўства і медыявістыка

8.8. Беларуская Сацыялістычная Грамада і беларуская дзяржаўнасць

8.9. Даследаванні культураў супраціву ў Беларусі і Ўсходняй Еўропе


9. Філалогія

9.1. Беларуская літаратура ХІХ стагоддзя: праблемы інтэрпрэтацыі, крыніцазнаўства і атрыбуцыі

9.2. Канцэпт "радзіма" ў моўнай карціне свету беларусаў

9.3. Авангард, пошук, традыцыя: засваенне і развіццё

9.4. Вобразы і сімвалы на працягу стагоддзяў: мастацкі свет беларускіх творцаў

9.5. Беларуская літаратура ў свеце: пераклады, выдавецкія ініцыятывы, міжнародная падтрымка ў сітуацыі вайны ва Украіне і палітычных рэпрэсій у Беларусі

9.6. Народныя матывы ў польскіх і беларускіх літаратурна-культурніцкіх канцэптах

9.7. Шматвектарнасць літаратуры і культуры Беларусі 1920-х – пачатку 1930-х гадоў

9.8. Беларусістычная глотадыдактыка: праблемы выкладання беларускай мовы як замежнай у кантэксце культур

9.9. Біблістычныя даследаванні і праблемы навуковага перакладу Бібліі на беларускую мову

9.10. Беларуская мова ў кантэксце корпуснай лінгвістыкі


10. Гістарычная і культурная спадчына 

10.1. Беларуская антрапалогія, этналогія, фалькларыстыка: падзелы і пераадоленні.

10.2. Традыцыйная культура Беларусі - праблемы захавання матэр’яльных і нематэр’яльных складнікаў

10.3. Ахова нематэрыяльнай культурнай спадчыны: магчымасці і выклікі

10.4. Вайна і матэрыяльная культурная спадчына: знішчэнне і стварэнне

10.5. Культурная спадчына БССР

10.6. Актуальныя пытанні аховы гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі

10.7. Гісторыка-культурная спадчына украінска-беларускага памежжа: (не)новыя падыходы і канцэпцыі даследавання

10.8. Гісторыка-культурная спадчына старавераў Усходняй Еўропы

10.9. Дуды Еўропы: гісторыя, ўзаемауплывы і адраджэнне


11. Культура і культурныя даследаванні

11.1. Беларускае мастацтва і літаратура як культурны супраціў

11.2. Беларускае мастацтва турблентнага часу

11.3. Беларуская драматургія і тэатр 2020-х: вектары развіцця, імëны, спробы дыхаць


12. Даследаванні вайны

12.1. Гібрыдная вайна Расіі супраць Украіны: паглыбленне гуманітарнага крызіса ў рэгіёне

12.2 Вайсковая навука, ваенная гісторыя і абарончыя даследванні


13. Права

13.1. Пакет заканапраектаў у развіццё і дапаўненне праекта Канстытуцыі новай Беларусі

13.2. Канстытуцыйны працэс у Рэспубліцы Беларусь і правы чалавека

13.3. Чалавек як галоўны элемент стварэння новай метадалогіі сучаснай навукі (на прыкладзе юрыспрудэнцыі)


14. Медыя і камунікацыя

14.1. Прапаганда і дэзінфармацыя

14.2. Вайна і трансфармацыя медыя-іерархій

14.3. Аналіз пратэстаў ва Усходняй Еўропе праз прызму СМІ: культуры, практыкі і сімвалы

14.4. Стратэгічныя камунікацыі ў палітыцы, бізнесе, грамадстве: выклікі і трэнды

2,897 views

Comments


logo_palitykat_short.jpg
ІВКЛ
Lithuania Belarus
mackevich
bottom of page