top of page

Збор заявак на арганізацыю панэляў XI Кангрэса (да 20 сакавіка 2023)

Updated: Mar 19, 2023


Арганізацыйны камітэт абвяшчае збор заявак на стварэнне панэляў у межах XI Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі. Сёлета Кангрэс адбудзецца з 22 па 24 верасня 2023 года ў Гданьску (Польшча).


Панэлі могуць быць прысвечаны абмеркаванню асобных даследчых праблем ці прэзентацыі вынікаў навуковай дзейнасці ў межах асобных дысцыплін ці даследчых накірункаў. Пры падачы матэрыялаў арганізацыйны камітэт не ставіць дакладных тэматычных ці дысцыплінарных абмежаванняў, пакідаючы магчымасць прадстаўнікам акадэмічнай і экспертнай супольнасці самастойна артыкуляваць свае прыярытэты і зацікаўленасці.


Колькасць удзельнікаў панэляў на стадыі падачы заяўкі таксама не абмяжоўваецца. Калі ўдзельнікаў будзе больш за шэсць чалавек, заяўленая панэль можа быць падзеленая на некалькі асобных панэляў, калі ўдзельнікаў будзе больш за 20 чалавек, яна можа працаваць як асобная секцыя.


Арганізацыйны камітэт запрашае даследчыя і экспертныя арганізацыі і супольнасці, а таксама акадэмічных лідараў прыняць удзел у вызначэнні тэматычных прыярытэтаў сёлетняга Кангрэса.


Заяўка можа быць як калектыўнай, так і індывідуальнай. Заяўнікамі могуць выступаць асобы, а таксама зацікаўленыя інстытуцыі і арганізацыі. Для падачы заяўкі неабходна да 20 сакавіка 2023 года запоўніць наступную анлайн-форму: Call for panels 2023 (wufoo.com)


Дадатковыя пытанні можна задаць, напісаўшы нам на пошту: icbs@palityka.org

435 views

Comments


logo_palitykat_short.jpg
ІВКЛ
Lithuania Belarus
mackevich
bottom of page