top of page

Збор намінацый на Прэмію Кангрэса за найлепшую навуковую публікацыю (да 10.05.23)


Арганізацыйны камітэт Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі аб’яўляе збор намінацый на Прэмію за найлепшую навуковую публікацыю ў галіне сацыяльных і гуманітарных дысцыплін па вынікам 2022 года.


Задача прэміі – адзначыць найлепшыя дасягненні ў сацыяльных, палітычных і гуманітарных навуках, заахвочваць даследчую працу, а таксама спрыяць паляпшэнню якасці навуковых даследаванняў.


Запрашаем прадстаўнікоў акадэмічнай супольнасці вылучыць на Прэмію найлепшыя навуковыя публікацыі і зрабіць свой унёсак у папулярызацыю дасягненняў беларускай навукі і ўзнагароджанне іх аўтараў за іх дасягненні.


Прапановы можна падаць на адрас premija@palityka.org да 10 мая 2023 года.


Урачыстае наданне прэміі адбудзецца 23 верасня 2023 года падчас XI Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі ў Гданьску (Польшча).


Фундатары Прэміі: Беларускі дабрачынны фонд (Лондан) і сям’я Кіпель (ЗША).


Прэмія аб’яўляецца ў трох намінацыях: – Гісторыя; – Гуманітарныя навукі; – Сацыяльныя навукі: палітычныя навукі, сацыялогія.


Праводзяцца два асобных конкурса для навуковых манаграфій і артыкулаў.


Пераможца Прэміі Кангрэса не можа намінавацца ў той жа самай катэгорыі наступныя тры гады.

184 views
logo_palitykat_short.jpg
ІВКЛ
Lithuania Belarus
mackevich
bottom of page